У Лыскаве працуе пункт грамадскага харчавання – кафэ “Таверна”. Інтэр’ер вытрыманы ў стылі XVI-XVIII стст, сцены ўпрыгожылі гербы знакамітых родаў нашага краю. У кафэ была зроблена па спецзаказу масіўная мэбля з сасны, уважліва падбіраўся керамічны посуд. Уражвае прысутнасцю ў “Таверне” меню на трох мовах – беларускай, рускай, англійскай. Уключаны мясцовыя віды страў з часоў Боны Сфорца.