Лагер «Усмешка». Дзень роднай мовы
17 чэрвеня ў аздраўленчым лагеры «Усмешка» прайшоў Дзень роднай мовы, у рамках якога дзеці прынялі ўдзел у акцыі «Мая родная мова», даведаліся пра беларускія народныя гульні, ну і, канешне, прынялі ў іх удзел, таксама была арганізавана гадзіна чытання твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Дзеці з 2 атрада наведалі пажарны аварыйна-выратавальны пост у аг. Лыскава, дзе больш падрабязна пазнаёміліся з такой небяспечнай, але пры гэтым і такой важнай прафесіяй як выратавальнік.