Царква Раства Багародзіцы

Лыскаўская  праваслаўная царква Раства Багародзіцы

Лыскаўская  праваслаўная царква Раства Багародзіцы. Гэта драўляны храм будаваўся з 1930 па 1933 год і з’яўляецца помнікам народнага дойлідства ў закарпацкім стылі. З захаду да асноўнага кубічнага зруба прымыкае трох’ярусная званіца, з усходу — прамавугольная апсіда з бакавымі рызніцамі. (шыфр 113Г000623, пратакол Навукова-метадычнага савета № 76 ад  09.10.2002).

У  самой  царкве таксама ёсць на што паглядзець

Крапільніца

 

Царква ў часы Вялікай Айчыннай вайны

 

Мясцовы святар Багдановіч Аляксандр Іванавіч паказвае фотаздымак даўнейшай царквы, якая тут знаходзілася раней і не захавалася

Продолжить чтениеЦарква Раства Багародзіцы

Магіла польскага паэта Францішака Карпінскага

Гэты перыяд Лыскава звязаны з жыццём і творчасцю польскага паэта і драматурга Францішака Карпінскага. У 1819 ён набыў фальварак Хараўшчына (тады Хараўшчызна) каля Лыскава. Падзяляў і пашыраў погляды Ж.Ж.Русо. Сам Ф.Карпінскі аказаў уплыў на творчасць В. Дуніна-Марцынкевіча.  Аўтар ідылій, лірычных вершаў, перакладаў. У Гродне  выдадзены яго кнігі “Вяртанне з Варшавы ў вёску”(1784), “Гутарка Платона са сваімі вучнямі”(1802). У аўтабіяграфічных дзённіках (вытрымалі 6 выданняў) апісаў жыццё на Беларусі. У сваіх творах выкарыстоўваў матывы беларускага фальклору. 16 верасня 1825 года Ф.Карпінскі памёр. Пахаваны каля Лыскаўскага Троіцкага касцёла. У 80 гг. X1X ст. аматарамі паэзіі Ф.Карпінскага на яго магіле быў пастаўлены помнік. На ім па жаданні паэта, якое ён выказаў пры жыцці, быў выбіты надпіс –“Гэта мой дом убогі”.

Магіла польскага паэта Францішака Карпінскага

Магілу Францішака Карпінскага 31 мая 1877 года маляваў вялікі Напалеон Орда (злева бачны фрагмент Троіцкага касцёла)

 

Продолжить чтениеМагіла польскага паэта Францішака Карпінскага

Лыскаўскі каталіцкі кляштар місіянераў XVIII стагоддзя (Троіцкі касцёл)

 

 

 

 

 

Лыскаўскі Троіцкі касцёл у цяперашні час

Кляштарны комплекс місіянераў у Лыскаве з’яўляецца помнікам архітэктуры позняга  барока

У 1751 годзе ў Лыскаве місіянерамі-католікамі быў заснаваны каталіцкі кляштар (мяркуема ордэна бенедзікцінцаў), які праіснаваў да 1841 года. Місіянеры пабудавалі ў Лыскаве новы касцёл Святой Тройцы  з цэглы, падмурак якога быў закладзены 18 чэрвеня 1763 года, а будаўніцтва закончана ў 1783 годзе. Аўтар праекта невядомы. Стыль, час пабудовы і рэгіён дазваляюць выказаць меркаванне, што   актыўны ўдзел у будаўніцтве храма прымаў майстар барочнага класіцызму, прыдворны архітэктар Сапег саксонец Ян Самуэль Бекер.  Ён  ў гэты час працаваў непадалёку ў дварцовым комплексе Сапегаў у Ружанах. У 1785 годзе была пабудавана вежа-званіца. Насупраць касцёла ў 1785 годзе місіянеры пабудавалі для сябе цагляны двухпавярховы  П-падобны жылы корпус. Вядома, што на першым паверсе паўднёвага крыла знаходзілася кузня і сталовая. Місіянеры абслугоўвалі бальніцу на 8 ложкаў. Бальніца мела ўласныя даходы. У гэтым доме была добрая бібліятэка. У Лыскаве місіянеры абслугоўвалі прыход, утрымлівалі прыходскую школу на 50 вучняў са сталовай. Першым апекуном быў ксёндз Станіслаў Скрышэўскі.

У  сувязі з падзеямі паўстання К.Каліноўскага 1863-1864 гг., Троіцкі касцёл у 1866 годзе быў перададзены Праваслаўнай Царкве.

У 1883-1884 гг пад наглядам архітэктара П.І.Залатарова тут праводзіліся работы па аднаўленні храма, які пацярпеў у выніку пажару ў 1881 годзе (прычынай пажару стала маланка).

Урад выдзеліў 12046 рублёў 42 капейкі срэбрам на аднаўленне царквы, але  ўжо ў  якасці праваслаўнай. У 1883 годзе на званарні з’явіўся новы купал, а на астатнім будынку былі зроблены новыя паталочныя перакрыцці і жалезны дах (да пажару дах быў з гонты). Устаноўка іконастаса і ікон  азнаменавалі заканчэнне работ.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 года заходнебеларускія землі ўвайшлі ў склад Польшчы. Лыскава становіцца цэнтрам гміны Ваўкавыскага ўезда Беластокскага ваяводства. У 1921 годзе  Лыскаўская царква была зноў пераўтворана ў касцёл.

Касцёл перажыў шматлікія войны і пажары, аднак разбурэнню падвергся ў мірны час.

Пасля ХХ з’езда партыі (1956 г.) у СССР пачынаецца актывізацыя барацьбы супраць рэлігіі. Савецкае кіраўніцтва паставіла сваёй мэтай у кароткі тэрмін вырашыць рэлігійную праблему. Было разгорнута прапагандысцкае наступленне на “рэлігійныя перажыткі” ў свядомасці людзей. Дзяржаўным установам прадпісвалася ажыццяўляць мерапрыемствы, накіраваныя на стварэнне больш жорсткіх умоў існавання рэлігійных абшчын. Нягледзячы на супрацьстаянне веруючых з 1959 года пачынаецца масавае закрыццё прыходаў і кляштароў. У канцы 1950-ых гадоў  Троіцкі косцёл у Лыскаве быў часткова разбураны, а ў 1960 годзе канчаткова зачынены. Уся  касцёльная маёмасць з Лыскава была перададзена Ружанскаму касцёлу, дзе і знаходзіцца ў цяперашні час.

 

 

 

Магіла ксяндза Алойзі Зележніка, апошняга настаяцеля дома місіянераў у Лыскаве ў 1938-1945 гадах (знаходзіцца каля будынка Троіцкага касцёла)

Кляштарны комплекс місіянераў у Лыскаве ў цяперашні час

 

 

 

 

 

 

Засталіся ўсходы на званіцу і некаторыя фрэскі

Продолжить чтениеЛыскаўскі каталіцкі кляштар місіянераў XVIII стагоддзя (Троіцкі касцёл)

Лыскаўскае гарадзішча (замчышча) перыяду сярэднявечча XV-XVI стст.

У  мястэчку Лыскава захавалася больш дзясятка вартых увагі аб’ектаў. Сярод мнагалікіх гісторыка-культурных каштоўнасцяў нашага населенага пункта чатыры ўнесены ў “Дзяржаўны спіс”. Адным з іх з’ўляецца гарадзішча (замчышча) перыяду сярэднявякоўя (ХV-ХVІ стст.) шыфр        113В000622, пратакол Навукова-метадычнага савета №79 ад 04.05.2002, Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №578 ад 14.05.2007 года.

Паколькі гісторыя нашага краю губляецца ў глыбіні стагоддзяў, вывучэннем яе ў ХІХ ст. займаўся археолаг Фёдар Васільевіч Пакроўскі, які ў кнізе “Археалагічная карта Гродзенскай губерні” (1895 г.) паведамляў, што на гарадзішчы, якое знаходзіцца каля 0,5 км на ўсход ад Лыскава, знаходзіўся каралеўскі замак XV–XVII стст.  Навукоўцы сцвярджаюць, што замак тут існаваў задоўга да вышэй згаданай даты і называюць часам узнікнення ХІІ ст. Археолаг Л.Побаль меркаваў, што замак узнік на месцы старажытнага гарадзішча. Грунтоўнае даследаванне замчышча правёў у 1970 г. археолаг Мікалай Аляксандравіч Ткачоў. З яго даследаванняў мы даведваемся, што да нашага часу засталіся толькі рэшткі былых ўмацаванняў. Драўляны замак, памерам 68 на 68 м., які меў чатыры бакавыя вежы быў спалены ў красавіку 1706 года шведскім войскам на чале з Карлам ХІІ у гады Паўночнай вайны, якая вялася паміж Расіяй і Швецыяй у 1700-1721 гадах.

Лыскава ўпершыню згадваецца ў летапісах у 1504 годзе, хоць, безумоўна,  узнікла намнога раней. Вядома, што кароль польскі Аляксандр, сваёй граматай ад 16 снежня 1505 года, дараваў Лыскава з замкам шляхціцу Войцеху Яновічу Клочку.

Герб Клочкаў “Агоньчык”

Варта адзначыць, што ў “Литовской метрике” узгадваецца, што пры Лыскаўскім замку былі 20 человек сялян-асочнікаў, абавязкам  якіх была ахова Лыскаўскай пушчы, рамонт дарог і мастоў на тэрыторыі пушчы, нагляд за звярынымі пераходамі, падрыхтоўка і ўдзел у паляванні, нарыхтоўка для панскага двара дроў і пэўнай колькасці дзічыны, мёду і інш. Вёска, якая цяпер знаходзіцца побач з гарадзішчам, называецца Асошнікі. Пасля Клочкаў Лыскава з замкам перайшло польскаму каралю Сігізмунду І Старому і яго жонцы каралеве Боне Сфорца (1493-1557 гг.). Таму гарадзішча названа  “каралеўскім замкам”.

Партрэт Боны Сфорца  Мастак  Леанарда да Вінчы

Быў уладальнікам Лыскава і  замка  Васіль Тышкевіч (1492 – 13.08.1571).  З упэўненасцю можна зрабіць вывад, што менавіта Васілём Тышкевічам паміж 1560 – 1570 гадамі ў Лыскаўскім замку быў напісаны рукапіс беларускага летапісу да 1506 года., які атрымаў назву “Хроніка Быхаўца”. Рукапіс затым перакачаваў з замка ў маёнтак новага ўладальніка Лыскава – Быхаўца.  Ад гэтага порзвішча шляхціца, ён і атрымаў сваю назву — “Хроніка Быхаўца”.

Васіль Тышкевіч

Герб Быхаўцаў “Магіла”

Праездам з Гродна ў 1874 годзе імператар Аляксандр II і яго жонка Марыя Аляксандраўна наведалі Лыскава. Аляксандр II цікавіўся бытам сялян пасля адмены прыгоннага права. Аглядзеў казармы, якіх у ХІХ ст. у Лыскаве было тры, наведаў стрэльбы, якія праводзіліся на стрэльбішчы, што размяшчалася  на месцы старажытнага гарадзішча.

Імператар Аляксандр ІІ  з жонкаю Марыяй Аляксандраўнай

 

Продолжить чтениеЛыскаўскае гарадзішча (замчышча) перыяду сярэднявечча XV-XVI стст.

Вёска Асошнікі. «Курганны магільнік»

Шэсць насыпаў каля дарогі Магілёўцы – Асошнікі дыяметрам ад 5,5 да 9,5 м. Экспедыцыя Т.М. Каробушкінай падчас раскопак выявіла, што гэта магільнік ХІ стагоддзя належаў дрыгавічам.   Унесены ў “Дзяржаўны спіс”. Яго шыфр 113Д000594,  пратакол Навукова-метадычнага савета №79 ад 04.05.2002, Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №578 ад 14.05.2007 года.

Вялікая верагоднасць таго, што ад курганнага  магільніка  атрымала сваю назву вёска Магілёўцы.

Мемарыяльны знак

Вышэйзгаданая калона знаходзіцца на курганным магільнік. Узведзена ў гонар прыняцця  канстытуцыі Рэчы Паспалітай 3 мая 1791 года. У апошняе дзесяцігоддзе ХVІІІ ст. па ўсёй Рэчы Паспалітай узвялі каля 300 мемарыяльных калон. Як правіла, яны з’яўляліся ва ўладаннях прыхільнікаў апошняга караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. На  землях ВКЛ, цяперашняй беларускай тэррыторыі, захаваліся адзінкавыя калоны. У Асошніках і Поланску калоны стаяць на адлегласці 15 км на ўскраінах былых маёнткаў братоў Быхаўцаў. У час паўстання К.Каліноўскага (1863-1864 гг) збудаванні сталі арыенцірам для паўстанцаў. За гэта яны атрымалі назву калон Каліноўскага, які кіраваў паўстаннем, або калон Траўгута – па прозвішчы кірўніка атрада, які змагаўся тут.

Продолжить чтениеВёска Асошнікі. «Курганны магільнік»