Гэты перыяд Лыскава звязаны з жыццём і творчасцю польскага паэта і драматурга Францішака Карпінскага. У 1819 ён набыў фальварак Хараўшчына (тады Хараўшчызна) каля Лыскава. Падзяляў і пашыраў погляды Ж.Ж.Русо. Сам Ф.Карпінскі аказаў уплыў на творчасць В. Дуніна-Марцынкевіча. Аўтар ідылій, лірычных вершаў, перакладаў. У Гродне выдадзены яго кнігі “Вяртанне з Варшавы ў вёску”(1784), “Гутарка Платона са сваімі вучнямі”(1802). У аўтабіяграфічных дзённіках (вытрымалі 6 выданняў) апісаў жыццё на Беларусі. У сваіх творах выкарыстоўваў матывы беларускага фальклору. 16 верасня 1825 года Ф.Карпінскі памёр. Пахаваны каля Лыскаўскага Троіцкага касцёла. У 80 гг. X1X ст. аматарамі паэзіі Ф.Карпінскага на яго магіле быў пастаўлены помнік. На ім па жаданні паэта, якое ён выказаў пры жыцці, быў выбіты надпіс –“Гэта мой дом убогі”.
Магіла польскага паэта Францішака Карпінскага
Магілу Францішака Карпінскага 31 мая 1877 года маляваў вялікі Напалеон Орда (злева бачны фрагмент Троіцкага касцёла)