Тыдні беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе заўсёды з’яўляюцца яркай і запамінальнай падзеяй. Не стаў выключэннем і гэты, які прайшоў з 8 па 11 лістапада. Для вучняў 5-6 класаў была праведзена гульня “Любі, шануй, ведай роднае слова”. Дзеці праявілі цікавасць і павагу да мастацкай спадчыны беларускага народа. Вучні 7-8 класаў прадэманстравалі свае веды ў гульні “Слова роднае, гаворкае”. А вось вучні 9-10 класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні «Турнір цікаўных і дапытлівых». Выдатныя здольнасці валодання роднай мовай паказалі вучні 10 класа падчас «Турніру перакладчыкаў». Запамінальнай стала і літаратурна-музычная кампазіцыя «Гавары са мной па-беларуску».