Вызваленне

Брацкая магіла ў цэнтры Лыскава

Тут пахаваны 502 воіны, якія загінулі ў баях з фашыстамі ў нашым наваколлі (шыфр113Д000620, пратакол Навукова-метадычнага савета № 82 ад  25.02.2003, Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №578 ад 14.05.2007 года.) У 1965 годзе на ёй устаноўлены абеліск, які ўвекавечыў памяць загінуўшых воінаў.

Усе населеныя пункты нашай мясцовасці былі вызвалены 13 ліпеня 1944 года.  Вызвалялі  наш край войскі Першага Беларускага фронту, часцямі 193 стралковай дывізіі 105 стралковага корпусу 65-й арміі. Камандзірам дывізіі ў той час быў генерал-маёр А.Р. Фраленкоў. У вызваленні ўдзельнічалі таксама і войскамі 4-га Кубанскага казачага кавалерыйскага корпусу ў складзе конна-механізаванай групы генерала А.І. Пліева. Баі ішлі жорсткія. Гарэлі хутары і вёскі па ўсёй акрузе. Асабліва моцна дасталося Лыскаву. Згарэла больш за палову местачковых будынкаў. Са слоў грамадзян-відавочцаў чорны дым падымаўся вельмі высока (гэта назіралася ў радыусе дваццаці кіламетраў), а затым слаўся ў бок Белавежскай пушчы. У выніку нямецкія войскі былі ліквідаваны. Але ж вызваленне дасталося вельмі дарагою цаною.

Вялікая Айчынная вайна і фашысцкая акупацыя прынеслі беларускаму народу велізарныя страты. Захопнікі разбурылі і спалілі 209 гарадоў і райцэнтраў, 9200  вёсак. Загінула каля 3 млн. чалавек.

 Подзвiг беларускага народа ў барацьбе з фашысцкiмi захопнiкамi прызнаны сусветным супольнiцтвам. За вялiкi ўклад у разгром фашысцкай Германii, вялiзныя страты, панесеныя ў вайне, Беларусь у 1945 г. атрымала права стаць адной з краiн, стваральнiц ААН – самай аўтарытэтнай i ўплывовай арганiзацыi, якая i сёння ахоўвае мiр i бяспеку народаў.

Бываюць падзеі, якія праз дзесяцігоддзі сціраюцца з памяці людей і становяцца набыткам архіваў. Але ёсць падзеі, значэнні якіх не толькі не змяншаюцца з часам, а, наадварот, з кожным дзесяцігодзем яны набываюць асаблівую значнасць, становяцца бессмяротнымі.

Вялікая Айчынная вайна 1941-1945г.г стала вялікім выпрабаваннем на трываласць для мільёнаў савецкіх людзей як на фронце, так і ў тыле, выпрабаваннем, якое нашыя прадзеды з гонарам вытрымалі, забяспечыўшы чалавецтву дзесяцігоддзі мірнага жыцця. Перамога ў Вялікай Айчынай вайне-подзвіг і слава нашага народа.

Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў застанецца адной з самых драматычных падзей ХХ стагодзя. Чым далей адыходзіць час, тым больш каштоўнымі становяцца для нашчадкаў яе старонкі.

Свет развітаўся з ХХ стагоддзем. Але мы яшчэ доўга будзем перабіраць у памяці падзеі мінулага стагоддзя, даты, імёны…

Не было ў гісторыі чалавецтва вайны больш жорсткай і страшнай, чым Другая сусветная вайна 1939-1945 гадоў. Няма ў гісторыі подзвіга больш яскравага і бессмяротнага, чым непахісная мужнасць салдат Перамогі.

Паклонімся светлай памяці загінуўшых у баях салдат Айчыны.

Наведванню помніка не перашкаджае нават даждлівае надвор’е

Мітынг прысвечаны 9 Мая

Добавить комментарий