З 19 па 23 верасня ў Магілявецкім ВПК дзіцячы сад — СШ прайшоў тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”. У рамках тыдня былі арганізваваны: кніжная выстава, інтэлектуальныя спаборніцтвы, творчыя конкурсы, экскурсіі ў музей, наведванне бібліятэкі, акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску». Настаўнікі школы выказалі вучням пажаданне размаўляць на роднай мове не толькі падчас правядзення мерапрыемстваў у школе, а заўсёды і з гонарам усведамляць, што ўсе мы – дзеці самай лепшай краіны на свеце – Беларусі!