25 мая адбылося святочнае мерапрыемства «Развітанне з Букваром». Першакласнікі паказалі свае уменні і навыкі пры выкананні розных заданняў. Актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемстве і бацькі, яны разам з дзецьмі танцавалі флэшмоб і адгадвалі загадкі. Вучні спявалі песні, чыталі вершы, танцавалі. Мора пазітыву, цудоўнага настрою і натхнення. Была і лірычная нотка, калі дзеці развітваліся з Букваром і дзякавалі яму за веды.