Мова — жывая душа народа

22 лютага ў шосты школьны дзень была праведзена віктарына: «Мова — жывая душа народа». Навучэнцы выказвалі сваю любоў да роднай мовы: “Мне вельмі хочацца, каб наша слова жыло шмат стагоддзяў, радавала сваёй мілагучнасцю і прыгажосцю іншыя пакаленні. Няхай льецца наша мова з радыёпрыёмнікаў і тэлеэкранаў, упрыгожвае старонкі газет і часопісаў, кніг, гучыць у нашых размовах”, або “Я лічу, што трэба любіць і шанаваць сваю родную мову, бо калі знікне мова- знікне і сам народ. Хай часцей гучыць наша “калі ласка”, бо мову родную, як і думку, нішто не можа стрымаць і абмежаваць”

 

Добавить комментарий