У конкурсе чытальнікаў “Мой родны кут”, які адбыўся ў бібліятэцы Магілявецкага ВПК дзіцячы сад – СШ 2 сакавіка прынялі ўдзел вучні 3-7, 9-11 класаў. Прагучалі вершы паэтаў Максіма Танка, Алеся Ставера, Пятруся Броўкі, Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Караткевіча, Уладзіміра Карызны, Якуба Коласа, Янкі Купалы і іншых. Прысутныя паслухалі вершы беларускіх пісьменнікаў пра родны край, пра нашу мову, успомнілі імёны і іншых пісьменнікаў Беларусі. Журы падвяло вынікі конкурсу і вызначыла пераможцаў. Пераможцамі з’явіліся вучань 9 класа Яраш Сяргей, вучаніца 4 класа Кацькала Аляксандра і вучаніца 3 класа Казадой Карына.