Отдел по образованию Пружанского райисполкома
Ноябрь 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Яндекс.Метрика

Методический кабинет

Планы-конспекты уроков

Тэма ўрока: “ Размяшчэнне насельніцтва і рассяленне.

 Тыпы паселішчаў”  10 клас

 Мэта: спрыяць фарміраванню ўяўленняў пра сістэму рассялення, гушчыню паселішчаў.

 Задачы ўроку: —  фарміраваць уяўленні пра сістэму рассялення, гістарычныя тыпы паселішчаў; сельскія пасяленні, гарады, мястэчкі;

— развіваць уменні і навыкі  працы са статыстычным матэрыялам, табліцамі, дыяграмай, атласам;

— замацаваць уменні, разлічваць сярэднюю шчыльнасць паселішчаў пэўнай тэрыторыі ііх гушчыню, карыстацца статыстычнымі даннымі.

— спрыяць развіццю творчых функцый мыслення навучэнцаў.

Тып уроку: вывучэнне новага матэрыялу.

Формы працы: калектыўная, парная, групавая.

Абсталяванне: ММП, атлас Рэспублікі Беларусь для 10 класа, прэзентаця.

 Ход урока

1.Арганізацыйны момант.

2. Актулізацыя ведаў па тэме. (франтальнае апытванне)

  • Ø Чаму самай важнай часткай насельніцтва з’яўляюцца  працоўныя рэсурсы?
  • Ø Працоўныя рэсурсы – гэта ўсё працаздольнае насельніцтва:
  • Ø Чым, акрамя высокай долі працаздольнага насельніцтва ў працаздольным узросце, можна растлумачыць параўнальна высокую якасць працоўных рэсурсаў Беларусі?
  • Ø Якія патрабаванні да працоўных рэсурсаў з’яўляюцца галоўнымі?
  • Ø Як вы лічыце. Скрытае беспрацоўе спрыяе эканамічнаму развіццю краіны ці не? Свой адказ абгрунтуйце.
  • Якая дынаміка ўдзельнай вагі гарадскога і сельскага насельніцтва Беларусі?

3. Вывучэнне новай тэмы.  (назва тэмы, мэты ўрока)

1. Размяшчэнне насельніцтва.

Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва Беларусі складае 46 чалавек на 1 км2  (работа з картай  на с. 179 ).

Заданне 1. Вызначце раёны з самай высокай і самай нізкай шчыльнасцью насельніства.

У працэсе засялення тэрыторыі ў яе межах фарміруецца пэўная сістэма рассялення. ( работа з  слоўнікам  на с. 297).

 Паняцце “рассяленне насельніцтва” азначае тэрытарыяльную арганізацыю насельніцтва ў выглядзе населенных пунктаў, паміж якімі існуюць вытворчыя, сацыяльныя і культурныя сувязі.

Закон Беларусі вызначае населены пункт, як кампактна  заселеную тэрыторыю, месца  жыхарства грамадзян, якая мае неабходныя для забеспячэння жыццядзейнасці грамадзян  жылыя і іншыя будынкі і забудовы, уласную назву і ўстаноўленныя ў адпаведным  парадку тэрытарыяльныя межы.

 Для населянных  пунктаў  характэрна:

  •  своеасаблівае геаграфічнае становішча
  •  колькасць жыхароў
  •  гаспадарчыя фукцыі
  •  планіроўка.

Сувязі:

  •  працоўныя;
  • вытворчыя;
  • гандлёвыя;
  • культурныя і іншыя.

Гістарычныя тыпы паселішчаў:

 Сельскія                               гарадскія паселішчы

  Заданне 2. Работа з мал.95 “Старажытныя гарадскія паселішчы” і картай атласа на с. 29.

 1. Назавіце старажытныя гарады   па іх узнікненню.

2. Пакажыце на карце старажытныя гарады ( не менш, чым 5)

3. Назавіце гарады, якія ўтварыліся ў сярэдзіне 20 ст.  (карты атласа).

Сучасныя гарадскія паселішчы:

  •     Гарады
  •     Пасёлкі гарадскога тыпу
  •     Рабочыя пасёлкі
  •     Курортныя пасёлкі

Адрозніваюцца:

  •  колькасцью насельніцтва
  •  эканомока-геаграфічным становішчам
  •  гаспадарчымі функцыямі

Асноўныя праблемы:

  • зніжэнне колькасці насельніцтва;
  • недастаткова эфектыўнае выкарыстанне вытворчага і інфраструктурнага патэнцыялаў
  • наяўнасць стратных ці няўстойлівых працуючых градаўтваральных прадпрыемстваў.

2. Функцыянальныя тыпы гарадскіх паселішчаў.  (работа з тэкстам падручніка на с. 181-182,)

 Заданне 3. Выпісаць ў сшытак функцыянальныя тыпы  гарадскіх паселішчаў.

 1.комплексна- развітыя Мінск, Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Магілёў)

 2.шматфункцыянальныя (Баранавічы, Ліда, Орша, Слонім)

 3.прамысловыя гарады (Барысаў, Жодзіна, Кобрын, Наваполацк)

4. пераважна транспартныя цэнтры (Калінкавічы, Лунінец, Асіповічы)

5. прамыслова- адміністрацыйныя (Глыдокае, Навагрудак, Пружаны)

6. адміністрацыйна-гаспадарчыя цэнтры раёнаў (Браслаў, Смалявічы)

7. культурна-бытавога абслугоўвання сельскага насельніцтва (Давыд-гарадок, Васілевічы, Тураў і інш.)

8. навуковыя цэнтры  (Горкі).

 На кожныя 1000 км2  Беларусі сёння ў сярэднім прыпадае адно гарадское паселішча. Сярэдняя адлегласць паміж суседнімі гарадскімі паселішчамі складае 31 км. 

113 населянных пунктов маюць статус горада,

10 горадоў абласнога падпарадкавання ( 5 з’яўляюцца абласнымі цэнтрамі , 8 — раённымі цэнтрамі);

102 горадоў раённага падпарадкавання;

90 пасёлкаў  гарадскога  тыпу;

(да 2013 гады ў Беларусі было 12 гарадоў абласнога падпарадкавання і 100 гарадоў раённага падпарадкавання. 14 студзеня 2013 гады гарады Орша і Полацак пазбаўлены статуса гарадоў абласнога падпарадкавання).

Вывад:  Гарадскія паселішчы на тэрыторыі Беларусі размешчаны больш-менш раўнамерна.

—         уздоўж транспартных калідораў;

—          на берагах рэк і азёр;

—         на скрыжаванні рэк і чыгунак;

—         паблізу радовішчаў карысных выкапняў;

—          некаторыя – недалёка ці, наадварот, далёка ад прамысловых цэнтраў, чыгунак і аўтамагістраляў.

Фізкультхвілінка

3. Сельскае рассяленне.

1.размешчана нераўнамерна

2. шчыльнасць сельскага насельніцтва значна меншая.

 Сельскія паселішчы

  •  сёлы;
  • вёскі;
  •  хутары;
  •  сельскія паселкі;
  •  аграгарадкі.

За апошнія 30 гадоў колькасць сельскіх  насельных пунктаў у Беларусі скарацілася амаль на 5 тыс., а іх сярэдняя люднасць – 24%. На першым месцы Віцебская вобласці, другое  — Магілёўская вобласць, найменьшыя страты панесла Брэсцкая обласць, дзе колькасць вёсак за гэты час скарацілася ўсяго на 6,5 5%.  У бліжайжыя 10-15 гадоў, калі не будуць прыняты адпаведныя меры па паляпшэнні дэмаграфічнай сітуацыі ў сельскай мясцовасці, амаль 1/3 сучасных вёсак Беларусі натуральна вымруць.

 Як вы думаеце, якія меры, неабходна прыняць для выпраўлення становішча?

Паказчыкі сельскага рассялення

  •  велічыня населенных пунктаў па колькасці жыхароў;
  •  гушчыня сельскіх паселішчаў у разліку на 100км2 .

Замацаванне.   (Творчыя работы вучняў).

 Работа на контурнай карце.

Рэфлексія. Ці дасягнулі вы мэты ўрока?

Д/З § 37.